Цікавае
Малая радзіма знакамітых людзей
Сядзібы – ад магнацкіх замкаў і палацаў да дробнапамесных шляхецкіх фальваркаў – займаюць значнае месца ў гісторыі беларускай культуры.
Да юбілею Марыі Андрэеўны Жыдовіч
19 кастрычніка 2026 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння выбітнага мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Марыі Андрэеўны Жыдовіч
Да юбілею Віктара Турава
25 кастрычніка 2026 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога, народнага артыста Беларусі і СССР Віктара Цімафеевіча Турава
Да юбілею Яна Булгака
6 кастрычніка 2026 г. спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, этнографа, фалькларыста Яна Булгака
Беларусь фестывальная
Беларусь – краіна з гісторыяй, багатай фальклорнай спадчынай і цікавымі культурнымі традыцыямі. Кожны год у Беларусі праводзіцца шмат яркіх і запамінальных фестываляў рознага ўзроўню: міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых.
Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне
Вялікая Айчынная вайна супраць гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў займае асобае месца ў сусветнай гісторыі. Гэта быў не проста ўзброены канфлікт паміж дзяржавамі, а цэлая эпоха, напоўненая вялікімі матэрыяльнымі і людскімі стратамі, гераізмам і мужнасцю савецкіх людзей, якія адстаялі незалежнасць Радзімы і выратавалі свет ад фашызму.
Помнікі сакральнага дойлідства
Вытокі сакральнага дойлідства на тэрыторыі сучаснай Беларусі бяруць свае карані яшчэ са старажытных часоў.
Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
15 верасня 2022 г. галоўная бібліятэка краіны адзначае векавы юбілей
Сядзібна-паркавае мастацтва Беларусі
Беларусь багата на выдатныя мясціны. Значнае месца ў яе культурна-гістарычнай спадчыне займаюць старадаўнія сядзібы і палацава-паркавыя ансамблі. Іх стваральнікамі былі таленавітыя архітэктары і дойліды, а фундатарамі і гаспадарамі – заможныя людзі, выхаваныя ў лепшых традыцыях еўрапейскай культуры. Уладальнікі сядзіб былі захавальнікамі традыцый і звычаяў свайго часу, іх уладанні былі пляцоўкай для фарміравання элітарнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці, месцам, дзе збіраліся матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, выспявалі лепшыя творчыя таленты.
Беларуская нацыянальная кухня
Кожная краіна ганарыцца сваёй нацыянальнай кухняй. На яе фарміраванне ўплываюць умовы пражывання (геаграфічныя і кліматычныя), наяўнасць цесных знешнепалітычных і гандлёвых сувязей з іншымі краінамі, гістарычныя падзеі, рэлігійныя светаўспрыманні. Ежа – не толькі неабходная ўмова жыццядзейнасці, але і этнакультурная з’ява, якая адлюстроўвае нацыянальныя традыцыі, сацыяльную прыналежнасць, уклад жыцця грамадства, этыкет і інш. Беларуская нацыянальная кухня існуе ўжо шмат стагоддзяў. Гістарычна склалася так, што яна мае шмат агульнага з кухняй рускіх, украінцаў, палякаў і літоўцаў. Разам з тым для кулінарыі кожнага народа характэрны свае адметныя рысы. Прывабнасць традыцыйнай ежы беларусаў заключаецца ў яе садзейнічанні здароваму ладу жыцця, даступнасці, рацыянальнасці спосабаў перапрацоўкі і захоўвання асноўных прадуктаў. Народная кухня – адна з тых этнічных з’яў, якія ўспрымаюцца як нацыянальны здабытак.
Беларускае народнае ткацтва
Адметнасць і непаўторнасць кожнай нацыі надае традыцыйная культура. Найбольш пашыранымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляюцца разьба па дрэве, ганчарства, ткацтва, вышыўка, пляценне з прыродных матэрыялаў і інш.