Дапамога
Тут сабраны адказы на частыя пытанні пра партал «Беларусь у асобах і падзеях»: як шукаць матэрыялы, карыстацца календаром і мапай, дадаваць свой кантэнт і звязвацца з камандай партала.
Агульныя пытанні
Хто стварае і падтрымлівае партал?
Партал развівае Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Яе кантакты ёсць у раздзеле «Кантакты» і ў ніжняй частцы кожнай старонкі.
Пра што можна даведацца на партале?
Тут ёсць матэрыялы пра:
- найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны;
- вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі;
- помнікі гісторыі і культуры, археалогіі і горадабудаўніцтва, помнікі прыроды;
- установы і прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, творчыя калектывы.
Пошук і рубрыкі
Як знайсці патрэбны матэрыял?
Увядзіце ў пошукавы радок адно слова або некалькі слоў па тэме запыту, напрыклад: «Радзівіл Альбрыхт», «Паўстанне 1794 г.», «Азбука Зізанія». Пошук апрацоўвае ўсе запісы, якія ёсць на платформе.
Што рабіць, калі нічога не знойдзена?
Праверце напісанне, паспрабуйце сінонім, больш кароткі запыт або іншую форму імя, напрыклад без імя па бацьку. Калі матэрыялу па-ранейшаму няма, напішыце нам праз «Зваротную сувязь» — мы ўлічым вашу прапанову.
Як карыстацца рубрыкамі?
Усе матэрыялы размеркаваны па рубрыках: «Асвета. Навука», «Гісторыя. Краязнаўства», «Дзяржава. Грамадства», «Культура», «Медыцына», «Прырода. Экалогія», «Рэлігія», «Спорт. Турызм» і «Эканоміка». Адкрыйце меню «Рубрыкі» і абярыце патрэбную тэму, каб убачыць усе запісы, якія да яе адносяцца.
Каляндар памятных дат
Што паказвае каляндар?
Каляндар збірае памятныя даты, юбілеі і гістарычныя гадавіны па месяцах. У блоку «Юбілейныя даты» — круглыя гадавіны, у блоку «Усе даты» — астатнія. Для кожнай даты паказана, колькі гадоў прайшло (напрыклад, «з дня нараджэння» або «з дня першай згадкі»), назва запісу і кароткае апісанне.
Як выбраць іншы месяц або звузіць спіс?
Пераключайце месяц уверсе старонкі і карыстайцеся «Фільтрам вынікаў», каб паказаць толькі патрэбныя даты. Націсніце на карту даты, каб перайсці да поўнага запісу.
Мапа
Што паказвае мапа?
Мапа паказвае аб'екты і знакамітыя месцы: музеі, гістарычныя і прыродныя помнікі, гарады, установы. Пры ўваходзе на старонку бачная ўся Беларусь. На мапе таксама могуць быць аб'екты за яе межамі, звязаныя з беларускай гісторыяй і культурай.
Як карыстацца мапай?
- Знайдзіце на мапе маркер з фота — так пазначаны аб'ект. Для аб'ектаў без фота паказваецца выява-запаўняльнік.
- Націсніце на маркер: справа адкрыецца картка аб'екта са спасылкай на яго старонку.
- Калі побач шмат аб'ектаў, яны аб'яднаны ў кружок з лічбай. Націсніце на кружок, і мапа набліжэцца, а аб'екты раскладуцца на асобныя маркеры.
Як адфільтраваць аб'екты на мапе?
Выкарыстоўвайце фільтры па тыпе аб'екта, перыядзе і рубрыцы. Абраныя фільтры захоўваюцца ў адрасе старонкі, таму спасылкай на мапу з патрэбным выглядам можна падзяліцца.