"Белая вежа"

"Белая вежа"

міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль міжнародны тэатральны фестываль

Стала ўжо добрай традыцыяй восенню збіраць у Брэсце прыхільнікаў тэатральнага мастацтва на цудоўнае свята – Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”. Мерапрыемства з кожным годам набывае значнасць і аўтарытэт у тэатральным свеце, развіваюцца творчыя кантакты, якія спрыяюць пашырэнню яго геаграфіі. “Белая вежа” збірае на свае сцэнічныя пляцоўкі шырокае і вельмі прадстаўнічае кола тэатраў драмы і лялек, выдатных артыстаў і рэжысёраў, драматургаў, даследчыкаў сцэнічнай творчасці, знакамітых прадстаўнікоў тэатральнага мастацтва многіх краін свету. Арганізатарамі з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў. Садзейнічанне развіццю і папулярызацыі беларускага тэатральнага мастацтва – асноўная мэта фестывалю. Праводзіцца ён з кастрычніка 1996 г. Назва паходзіць ад вядомай Белай вежы, што ў Камянцы, на пляцоўцы каля якой некалькі першых гадоў праходзіла адкрыццё фестывалю. У мерапрыемстве прымалі ўдзел тэатры з Беларусі, краін СНД, Балтыі, Заходняй і Усходняй Еўропы і інш. Унікальнасць “Белай вежы” ў тым, што праграма васьмі фестывальных дзён аб’ядноўвае ўвесь спектр жанраў сучаснага тэатральнага мастацтва. Гэта акадэмічная і сучасная эксперыментальная драма, музычная і рамантычная камедыя, трагедыя, паэтычная п’еса, сучасная пантаміма, этнамюзікл, лялечныя спектаклі, шоу марыянетак, балет, вулічныя прадстаўленні і інш. На фестывалі працуе міжнароднае журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты. Сярод намінацый – “Лепшы спектакль” (Гран-пры), “Лепшая жаночая роля”, “Лепшая мужчынская роля”, “Лепшы тэатральны эксперымент”. Уручаюцца спецыяльны прыз цэнтра УНІМА (Міжнароднага саюза дзеячаў тэатра лялек пры ЮНЕСКА), спецыяльныя прызы журы фестывалю.

Фестываль стаў буйным навукова-адукацыйным цэнтрам. У рамках “Белай вежы” штогод працуюць майстар-класы, праводзяцца навуковыя канферэнцыі і семінары, арганізуюцца выстаўкі і прэзентацыі навуковай літаратуры і драматургіі. Падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць прафесійнага абмену і спрыяюць навуковым даследаванням у тэатральнай сферы. У ліку ганаровых гасцей на кожным фестывалі прысутнічаюць тэатральныя прадзюсары і дырэктары іншых міжнародных тэатральных фестываляў, што дае новыя магчымасці для тэатраў-удзельнікаў. Фестываль у прыгранічным Брэсце, які займае выгаднае геаграфічнае становішча, адкрыў для Еўропы многія імёны і калектывы, чыя творчасць зараз вельмі запатрабавана.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г.