Грунтоў Пётр Сцяпанавіч
вучоны ў галіне транспартных сістэм, аўтар прац па АСК чыгуначнага транспарту, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску транспартных патокаў, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, ганаровы чыгуначнік Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1989), кавалер ордэна "Знак Пашаны"