Музей прыроды Нацыянальнага парка Белавежская пушча быў створаны ў 1919 годзе (сучасная тэрыторыя Польшчы). 25 снежня 1939 года створаны дзяржаўны запаведнік "Белавежская пушча" (з 1991 года-нацыянальны парк).
Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у лютым 1945 года аднаўляюцца працы па зборы экспанатаў для музея. У 1949 годзе пачалося будаўніцтва комплекснага будынка адміністрацыі, у тым ліку музея. У 1952 году музей быў адкрыты для наведвальнікаў.
Адкрыццё новага будынка музея прыроды ў 2009 годзе было прымеркавана да 600-годдзя запаведнага рэжыму Белавежскай пушчы. У музеі 3 вялікіх і 2 малых тэматычных залы агульнай плошчай 1320 м2, дзе прадстаўлены, у асноўным, фауністычныя калекцыі з даданнем асобных элементаў расліннага свету.
Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 1320 м2. Дзейнічае 26 пастаянных экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў складае больш за 1000 экспанатаў. У залах музея размешчаны праекцыйных экраны, на якіх дэманструюцца фатаграфіі прыродных і гісторыка-культурных аб'ектаў Белавежскай пушчы. Для правядзення канферэнцый, нарад ў будынку музея ёсць канферэнц-зала на 140 месцаў.