Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

«Славянскі базар у Віцебску» — гэта галоўны і самы вядомы музычны форум Беларусі, які штогод праходзіць у Віцебску.

Заснаванне і першыя крокі (1992–1994)

Першы фестываль і яго атрыбутыка (1992)

3 1992 г. вядзе сваю гісторыю Міжнародны музычны фестываль “Славянскі базар”. Арганізатары першага фестывалю ставілі перад сабой даволі сціплыя мэты: прадэманстраваць песенную творчасць славянскіх краін, зацікавіць віцебскага гледача. Аднак неўзабаве фестываль набыў статус вялікага культурнага міждзяржаўнага праекта: ужо ў першым фестывалі ўдзельнічалі артысты з Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Канады, Аўстраліі, Польшчы.

У дзень адкрыцця 18 ліпеня 1992 г. выйшаў першы нумар фестывальнай газеты “Славянскі базар”, тыраж якой склаў 8 тыс. асобнікаў. Маскоўскім мастаком Аляксандрам Грымам была створана эмблема фестывалю – палявы васілёк на нотным стане. Афіцыйнай музычнай эмблемай стала музычная фраза з маршу Васіля Агапкіна “Развітанне славянкі”.

Міжнароднае прызнанне і першы конкурс (1993)

У 1993 г. “Славянскі базар” прыняты ў Міжнародную федэрацыю фестывальных арганізацый (FIDOF). Упершыню ў яго рамках прайшоў Конкурс маладых выканаўцаў папулярнай песні. Першы Гран-пры і дыплом лаўрэата конкурсу атрымала Таісія Павалій з Украіны.

Пашырэнне геаграфіі і Цэнтр нацыянальных культур (1994)

“Славянскі базар – 94” значна пашырыў геаграфію краін-удзельніц: больш за 20 дзяржаўных сцягоў развявалася на флагштоках побач з галоўнай канцэртнай пляцоўкай фестывалю – Летнім амфітэатрам. У той год упершыню адкрыў дзверы Цэнтр нацыянальных культур, дзе прайшлі Дні нацыянальных культур Беларусі, Балгарыі, Польшчы, Pacii, Украіны. Фальклорныя калектывы, прафесійныя i caмадзейныя спевакі, танцоры дэманстравалі віцебскаму гледачу i гасцям фестывалю мастацтва свaix народаў, быў арганізаваны паказ кінафільмаў і выступленні літаратараў. На сцэне Летняга амфітэатра можна было ўбачыць зорак эстраднага мастацтва першай велічыні. Іх канцэрты, а таксама канцэрты маладых выканаўцаў i канкурсантаў наведалі дзесяткі тысяч гледачоў. Па тэлевізійных каналах сотні мільёнаў людзей у розных краінах свету глядзелі трансляцыі з Віцебска.

Развіццё статусу і новыя ініцыятывы (1995–2003)

Змена назвы і сумесны міждзяржаўны праект (1995–1998)

У 1995 г. свята набыло новыя якасныя рысы i новае імя – «Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”». Пад гэтай назвай яно праходзіла 3 гады i ўпісала яркія старонкі ў летапіс культурнага жыцця горада.

У 1998 г. Міжнародны фестываль мастацтваў стаў міждзяржаўным праектам Саюза Pacii i Беларуci, а змена яго назвы (“Славянскі базар у Віцебску”) звязана, у першую чаргу, з жаданнем арганізатараў падкрэсліць прыналежнасць гэтага свята да мастацтва вiцебскай зямлі.

Пленэр і народныя рамёствы (2000)

У 2000 г. упершыню ў рамках фестывалю прайшоў V Міжнародны дзіцячы Рэпінскі пленэр, на які сабраліся юныя мастакі з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Германіі. Другі раз праходзіў конкурс майстроў народных рамёстваў і промыслаў.

Сусветнае прызнанне: «Фестываль 2000 года» (2001)

24 студзеня 2001 г. на 35-ай Асамблеі FIDOF у Канах у рамках Міжнароднага музычнага рынку, дзе прысутнічала дэлегацыя Дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, дырэктар фестывалю Радзівон Бас атрымаў Дыплом Міжнароднай федэрацыі фестывальных арганізатараў “Фестываль 2000 года”.

Новыя традыцыі і культурныя праекты (2003)

На “Славянскім базары ў Віцебску – 2003” у трэці раз прайшлі Дзень дружбы брацкіх народаў Беларусі, Расіі і Украіны, Дзень горада Віцебска і Дні культуры Беларусі, Украіны і Расіі. У дні фестывалю адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка І.І. Салярцінскаму – музыказнаўцу, тэатразнаўцу, аратару, публіцысту, крытыку. У 2003 г. на “Славянскім базары ў Віцебску” нарадзілася новая традыцыя – упершыню адбылося Свята славянскай паэзіі, арганізаванае па ініцыятыве групы беларускіх аўтараў.

Маштабаванне і інфраструктурнае абнаўленне (2004–2011)

«Фестываль у фестывалі» і высокая ўзнагарода FIDOF (2004–2005)

У 2004 г. упершыню Міжнароднае журы XIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск – 2004” узначаліў грамадзянін ЗША, Генеральны сакратар FIDOF Марыо Марэна. У час фестывалю адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел лаўрэаты Міжнароднага фестывалю песні імя Ганны Герман “Танцуючыя Эўрыдыкі” (г. Зялёна Гура, Польшча). Гэта абсалютна новая з'ява на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” – фестываль у фестывалі.

У 2005 г. са сцэны Летняга амфітэатра Генеральны сакратар FIDOF Марыо Марэна абвясціў аб узнагароджанні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі медалём і дыпломам “За значны ўклад у развіццё сусветнага фестывальнага руху”. Больш за 80 мерапрыемстваў на 16 фестывальных пляцоўках – гэта Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску – 2005”.

Юбілеі і мадэрнізацыя Летняга амфітэатра (2006–2007)

У 2006 г. адначасова з юбілеем Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” святкавалася пятнаццацігоддзе самастойных дзяржаў Беларусі, Расіі і Украіны. Адбыліся традыцыйныя Дні культуры Беларусі, Расіі і Украіны, кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Горад майстроў”, міжнароднае свята ганчарнага і кавальскага мастацтваў.

XVI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” падарыў гораду новую, суперсучасную канцэртную пляцоўку ў Летнім амфітэатры.  Над праектам працавалі навукоўцы і архітэктары інстытутаў Мінска, Брэста і Наваполацка, генеральны праекціроўшчык – інстытут “Віцебскграмадзянпраект”. У 2007 г., побач з новым амфітэатрам узведзена вежа “Духаўскі круглік”. Сёння вежа – выставачная зала Віцебскага гарадскога Цэнтра культуры. У спісе падзей фестывалю цэлы шэраг музычных, тэатральных, выставачных і кінапраектаў, а таксама Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск – 2007” і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск – 2007”.

Алея зорак і новыя рэкорды (2009–2010)

У 2009 г. у дні фестывалю на флагштоках каля Летняга амфітэатра ўзнялося 36 сцягоў: сцягі 34 краін-удзельніц, сцяг FIDOF і сцяг самога фестывалю. Больш за пяць з паловай тысяч удзельнікаў і гасцей “Славянскага базару ў Віцебску” было акрэдытавана на фестывалі. 10 ліпеня 2009 г. адбылася адна са знакавых падзей міжнароднага форуму – на тэрыторыі амфітэатра была закладзена Алея зорак – Алея лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”.

Зорка Уладзіміра Мулявіна з'явілася на “Алеі зорак” на XIХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сцэна Амфітэатра стала таксама пляцоўкай для ўручэння прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009–2010 гг.

Падрыхтоўка да 20-гадовага юбілею (2011)

У 2011 г. пройдзе юбілейны XХ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Новы стыль фестывалю адлюстраваны ў яго новым лагатыпе, распрацоўкай якога займаліся спецыялісты Цэнтра культуры “Віцебск”. Да юбілею будзе завершана другая чарга рэканструкцыі канцэртнага комплексу амфітэатра. Да пачатку фестывалю ў абласным цэнтры будуць здадзены ў строй новыя аб'екты: піраміда бізнэс-цэнтра “Марка-сіці”, рэстараны, новыя прыстані на Заходняй Дзвіне, з якіх турысты будуць адпраўляцца ў падарожжа на белым цеплаходзе.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 г. Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна.